Музей белорусской книги | Государственное учреждение культуры "Слонимская районная библиотека имени Якуба Коласа"

Запрашаем у музей!

Для вас экскурсіі, мерапрыемствы, сустрэчы.

Намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі ў 1993 годзе створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі. У музеі функцыянуюць два аддзелы.

Першы аддзел

Першы аддзел

Першы аддзел прысвечаны Я. Коласу, імя якога носіць бібліятэка: невялікая экспазіцыя аб галоўных этапах жыцця, зборы твораў, юбілейныя выданні, рэдкія кнігі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў. Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца кніга“Адшчапенец” з аўтографам пісьменніка для Слонімскай бібліятэкі. Экспазіцыя сістэматычна папаўняецца новымі публікацыямі пра Я. Коласа і выданнямі яго твораў, дзякуючы сяброўству з унучкай Я.Коласа Верай Міцкевіч.

Другі аддзел

Другі аддзел

Другі аддзел музея прысвечаны літаратурнай Слонімшчыне. Ён расказвае пра жыццёвы і творчы шлях нашых пісьменнікаў-землякоў: Г.Леўчыка, С.Дарожнага, А.Лойкі, В.Таўлая, А.Іверса, А.Сучка і іншых. Асобнае месца адведзена творчасці маладых літаратараў. Акрамя кніг нашых землякоў у музеі экспануюцца партрэты пісьменнікаў, кнігі-падарункі, буклеты, фотаздымкі. Мясцовы скульптар Леанід Богдан падараваў бюсты Францыска Скарыны і Анатоля Іверса. У музеі наладжана выстава рэдкай кнігі канца XIX– пачатку XX ст. і прадметаў побыту з прыватнай калекцыі журналіста і краязнаўца М.І.Рылко. Ёсць сярод іх“Паэзія Адама Міцкевіча” (1897 г.),«Война и мир» Л.М.Талстога (1905 г.),“Чыжык беларускі” Г.Леўчыка (1912 г.) і інш.
Музей стаў месцам цікавых сустрэч з пісьменнікамі-землякамі, змястоўных экскурсій і аповядаў пра новыя кнігі. Дзесяткі кніг падарыў музею вядомы беларускі паэт і навуковец Алег Лойка.
У музеі штогод праходяць 40 экскурсій, яго наведваюць вучні школ і сярэдніх навучальных устаноў горада, аматары літаратуры.

Выстава “Кніжныя скарбы мінулых стагоддзяў”

Выстава “Кніжныя скарбы мінулых стагоддзяў”

выстава “Кніжныя скарбы мінулых стагоддзяў”, на якой экспануюцца рэдкія і старадаўнія кнігі канца XIX – першай паловы ХХ ст.

Усяго сабрана 35 дакументаў, сярод якіх творы мастацкай літаратуры, кнігі па гісторыі і краязнаўству, падручнікі, выданні рэлігійна-духоўнага зместу і інш. Для тых, хто цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы каштоўнай знаходкай ў гэтай калекцыі з’яўляецца кніга Годэля Голдберга “Гістарычныя нататкі горада Слоніма” (Слонім, 1934 г.). У кнізе змешчаны фотаздымкі і план горада з ранейшымі назвамі вуліц па стане на 1934 год.

Пазнаёміцца з гісторыяй святасці Жыровіцкіх мясцін і цудадзеяннямі іконы Божай Маці Жыровіцкай можна на старонках кнігі Валяр’яна Харкевіча “Жыровіцы – крыніца ласкі” (Слонім, 1930 г.).

Самая старая кніга, якая прадстаўлена на выставе – трэці том з юбілейнага выдання “Паэзія Адама Міцкевіча”, надрукаваная ў 1897 годзе ў Варшаве. Том змяшчае біяграфію знакамітага класіка польскай літаратуры, паэму “Пан Тадэвуш”, пераклады, літаратурныя артыкулы.

МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:

МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:

з 10.00 да 19.00

выхадны: субота;

санітарны дзень: апошні чацвер месяца

НАШ АДРАС:

НАШ АДРАС:

Гродзенская вобласць, 231799, г. Слонім, вул. Савецкая, 6

ТЭЛЕФОН:

ТЭЛЕФОН:

8 (01562) 6-94-70 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу)

8 (01562) 5-19-64 (аддзел абслугоўвання і інфармацыі)

E-mail: slonim.cbs@mail.ru

КОШТ КВІТКОЎ

КОШТ КВІТКОЎ

Аглядная экскурсія ў музей кнігі – 1 наведвальнік 50 кап.

Тэматычная экскурсія ў музей кнігі (па запытах
карыстальніка) – 1 наведвальнік 60 кап.

Схема праезда

Информация для туристов

Объекты питания в г. Слониме

Гостиницы

Гостиница “Щара

г.Слоним, ул.Первомайская, 19
+3751562 6-63-03
+37515-62-6-63-08
Бронирование и регистрация осуществляется круглосуточно.
Сайт: http://hotelshchara.by

Гостиница “Венеция”

г.Слоним, ул. Багратиона 5
8 015 (62) 6-59-06

Гостиничный комплекс “Оберег“

г. Слоним, ул.Красноармейская 60

Телефоны:

+375 33 3939177 (МТС)
+375 29 1629829 (А1)+375 (29) 162-98-29

http://hotelshchara.by

г.Слоним, ул.Первомайская, 19+3751562 6-63-03+37515-62-6-63-08Бронирование и регистрация осуществляется круглосуточно.Сайт: http://hotelshchara.by